БЕЛ Ł РУС

Беларускае Купалле ў Вільні пройдзе на Вяллі

19.06.2026 / 09:54

Nashaniva.com

Як ужо стала традыцыяй, яго ладзяць Беларускі клуб «Сябрына» і творчае аб'яднанне «Беларускі цуд».

Традыцыя святкавання беларусамі Вільні Купальскага свята на беразе Віліі (р. Нярыс), якая працякае праз Вільню, была заснавана яшчэ ў 1911 годзе і адноўленая «Сябрынай» у 2013 годзе.

Сёлета вас чакаюць:

Свята адбудзецца: 24 чэрвеня (серада) а 17.00

Удзел бясплатны;

Месца: за 2‑м пляжам у Валакупах (Valakampiai).

Рэкамендуецца сачыць за надвор'ем у дзень свята, а таксама прыхапіць з сабой коўдру і стравы для пікніка.

Папярэдне 24 чэрвеня чакаецца +24, удзень магчымы невялікі дождж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула