БЕЛ Ł РУС

Запланаваныя на пятніцу перамовы ЗША і Ірана адменены

19.06.2026 / 08:20

Nashaniva.com

Джэй Дзі Вэнс адмовіўся ад запланаванай паездкі ў Швейцарыю.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Matt Rourke-Pool/Getty Images

Перамовы паміж ЗША і Іранам, якія павінны былі адбыцца ў пятніцу на горным курорце Бюргеншток у Швейцарыі, не адбудуцца. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на МЗС Швейцарыі.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс адмовіўся ад запланаванай паездкі ў Швейцарыю для сустрэчы з іранскімі перамоўшчыкамі.

CNN паведамляе, што прычынай былі названыя «нявырашаныя арганізацыйныя пытанні, звязаныя з наступным этапам перамоваў».

Чытайце таксама:

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры

Пезешкіян назваў мемарандум з ЗША гістарычным

ЗША знялі марскую блакаду Ірана

Каментары да артыкула