БЕЛ Ł РУС

NATO не бачыць ядзернай зброі ў Беларусі

18.06.2026 / 20:36

Nashaniva.com

Разведка NATO не фіксуе рэальнага размяшчэння расійскай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Разам з тым у Альянсе папярэджваюць: беларускае войска мэтанакіравана рыхтуюць да хуткай інтэграцыі ў расійскую ваенную машыну, таму тэхнічна тактычныя зарады могуць з'явіцца ў краіне вельмі аператыўна, піша Reform.news.

Фота: AP Photo / Virginia Mayo

У Бруселі прайшла сустрэча міністраў абароны краін NATO. Гэта апошняя сустрэча высокага ўзроўню перад самітам, які пройдзе ў ліпені і вызначыць задачы і планы Альянсу на найбліжэйшыя гады. Журналіст Reform.news пабываў на гэтым мерапрыемстве.

Як піша выданне, слова «Беларусь» ні разу не прагучала на асноўных прэс-канферэнцыях і брыфінгах сустрэчы міністраў абароны. На палях і ў кулуарах яно гучала пераважна ад беларускіх журналістаў.

Так, на пытанне журналіста Reform.news адзін з высокапастаўленых прадстаўнікоў NATO сказаў, што разведка Альянсу не бачыць ніякіх прыкмет размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі, нягледзячы на шматлікія заявы расійскага і беларускага кіраўніцтва, а таксама розныя вучэнні па прымяненні гэтай зброі.

Тым не менш, гэтыя вучэнні сведчаць пра тое, што беларускія вайскоўцы трэніруюцца для таго, каб быць гатовымі да хуткай інтэграцыі ў расійскую ваенную машыну, і тактычная ядзерная зброя можа з’явіцца ў Беларусі дастаткова хутка.

Таксама, паводле яго ацэнкі, размяшчэнне ў Беларусі расійскай ядзернай зброі нічога не зменіць у вайсковым плане і будзе толькі чарговай ядзернай пагрозай, да якіх Крэмль звяртаецца, каб адцягнуць увагу ад сваіх паражэнняў на полі бою.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула