БЕЛ Ł РУС

Ужо трэці банк уводзіць плату за прыём расійскіх рублёў ад замежнікаў

18.06.2026 / 17:58

Nashaniva.com

БНБ-Банк уводзіць 5%-ю камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў ад нерэзідэнтаў.

Яшчэ адна беларуская фінансавая ўстанова абмежавала аперацыі з наяўнай расійскай валютай для замежнікаў. БНБ-Банк заявіў пра ўвядзенне платы ў памеры 5% за прыём наяўных расійскіх рублёў для залічэння на рахункі нерэзідэнтаў.

Новыя правілы будуць уводзіцца ў два этапы:

з 20 чэрвеня камісія пачне спаганяцца пры залічэнні сродкаў на рахункі, адкрытыя пачынаючы з гэтай даты;

з 18 ліпеня тарыф стане абавязковы і для тых рахункаў, якія былі адкрытыя да 20 чэрвеня.

БНБ-Банк стаў ужо трэцім буйным банкам краіны, які пайшоў на такі крок. Раней пра ўвядзенне аналагічнай 5%-й камісіі папярэдзілі Альфа-Банк (там змены набудуць моц 14 ліпеня) і МТБанк (уводзіць камісію паэтапна з 19 чэрвеня і 20 ліпеня).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула