У Мінску ў аўтамабілі знайшлі труп. Ён праляжаў там пяць дзён
Няшчасце здарылася ў Лошыцы.
У пабліках апублікавалі фота: цела чалавека ляжыць каля аўтамабіля ў атачэнні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і МНС, пішуць Мінск-навіны.
У адным з раённых чатаў жанчына распавяла, што разам з мужам яны знайшлі цела. Са слоў відавочцаў, яно знаходзілася на заднім сядзенні аўтамабіля не адзін дзень: «Гэта было ў суботу. Мы з мужам ішлі ў «Еўраопт» і адчулі моцны смурод раскладання. Выклікалі міліцыю. 5 дзён ляжаў мужчына. 60 гадоў было…»
Ва УСК па Мінску паведамілі, што 59‑гадовага памерлага выявілі ўдзень 13 чэрвеня ў аўтамабілі на вуліцы Гашкевіча. Відавочца выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу. У выніку ратавальнікі дасталі цела мужчыны з салона, а медыкі канстатавалі яго смерць.
Смерць не носіць крымінальнага характару.