БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі пасля атакі на НПЗ прайшоў «чорны дождж»

18.06.2026 / 14:46

Nashaniva.com

Ападкі суправаджаліся пахам гару, а на паверхнях заставаліся сляды, візуальна падобныя на нафтапрадукты.

Жыхары мікрараёна Чыгуначны ў падмаскоўнай Балашысе паведамілі ў гарадскіх чатах і сацыяльных сетках пра з’яўленне цёмнага налёту на аўтамабілях, падаконнях і адзенні пасля дажджу, піша «Осторожно, Москва» са спасылкай на сведак.

Ападкі суправаджаліся пахам гару, а на паверхнях заставаліся сляды, візуальна падобныя на нафтапрадукты. Дождж ішоў пры ветры хуткасцю каля 16 км/г, які мог пераносіць дым і прадукты гарэння ў паўночна-ўсходнім кірунку, дзе размешчана Балашыха.

У сталічным дэпартаменце прыродакарыстання і Масэкаманіторыг заявілі, што пагаршэння якасці паветра ў Маскве і Маскоўскай вобласці не зафіксавана.

Прычынай мог стаць пажар на Маскоўскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула