БЕЛ Ł РУС

Галы Эрлінга Холанда на чэмпіянаце свету выклікалі мікраземлятрусы ў Нарвегіі

18.06.2026 / 14:25

Nashaniva.com

Гэта не зусім землятрус, але сейсмографы фіксуюць такое.

Фота: Justin Setterfield/Getty Images

Дубль форварда зборнай Нарвегіі Эрліна Холанда ў матчы першага тура чэмпіянату свету 2026 года супраць Ірака (4:1) прывёў да мікрасейсмічных ваганняў у Бергене. Інстытут сейсмалогіі NORSAR зафіксаваў вібрацыі, якія супалі па часе з галамі форварда, піша Championat.com

«Найбольш інтэнсіўныя ваганні супадаюць з галамі Эрлінга Холанда, якія выклікалі гучныя воклічы сярод нарвежскіх заўзятараў», — гаворыцца ў заяве NORSAR.

Спецыялісты патлумачылі, што гэта не быў землятрус. «Калі вялікая колькасць людзей адначасова рэагуе на значныя спартыўныя моманты, іх сумесныя рухі могуць ствараць ваганні ў зямлі, якія рэгіструюцца высокачуллівымі сейсмометрамі», — дадалі ў інстытуце.

Сігналы зафіксавала станцыя ў Бергене, дзе тысячы гледачоў сачылі за матчам, нягледзячы на тое, што гульня пачалася апоўначы па мясцовым часе.

Наступны матч зборная Нарвегіі правядзе з камандай Сенегала 23 чэрвеня. У Нарвегіі будзе другая гадзіна ночы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула