БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што афіцэр павінен бараніць Радзіму, а не служыць дзеля кватэры і кухні

18.06.2026 / 13:29

Nashaniva.com

Палітык на нарадзе з вайскоўцамі падкрэсліў важнасць якаснай падрыхтоўкі афіцэраў, піша БелТА.

«Таму афіцэры — пытанне нумар адзін, — сказаў ён. — Рыхтаваць трэба па-сапраўднаму. А калі нехта не хоча гэтага рабіць, значыць, нам з ім не па дарозе».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што з боку дзяржавы нямала зроблена для таго, каб ва Узброеных сілах былі ўсе ўмовы для такой падрыхтоўкі афіцэрскага складу. Гэтаксама як і для забеспячэння іх жыллём і належнымі бытавымі ўмовамі.

«Так дакладна. Вельмі шмат (зроблена з боку дзяржавы)», — сказаў міністр абароны Віктар Хрэнін.

«І ты мне пастаянна прыходзіш і кажаш пра тое, што трэба вырашыць тылавыя пытанні: кватэры, жонкі, кухні, дзеці і іншае. Я разумею, што гэта неабходна. Але афіцэр павінен разумець, што ўсе мы служым не толькі дзеля таго, каб была кухня. Мы выбралі сабе такую прафесію — абараняць Радзіму. І ў розных умовах будзем гэта рабіць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула