Лукашэнка: Паўднёвая мяжа палае як ніколі
І яе, на яго думку, трэба ахоўваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
Абстаноўка на поўдні ад дзяржаўнай мяжы Беларусі застаецца напружанай, і яе неабходна далей ахоўваць ва ўзмоцненым рэжыме. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб прапановах аб карэктаванні мерапрыемстваў плана развіцця Узброеных сіл на 2026—2030 гады, паведамляе БелТА.
«Паўднёвая мяжа — паўтары тысячы кіламетраў (вы гэта ведаеце, нашы вайскоўцы там стаяць) — палае як ніколі. Вось адказ некаторым вайскоўцам, ці трэба нам ахоўваць паўднёвую мяжу ва ўзмоцненым рэжыме, ці не трэба. Вось гэты адказ. Трэба. Мы людзі вайсковыя, нас народ утрымлівае за свой кошт для таго, каб мы маглі абараніць гэты народ», — падкрэсліў ён
Чытайце таксама:
«Мы сябе паводзім спакойна». Лукашэнка пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці
Лукашэнка пра трагедыю з аўтобусам у Бранску: Гэта ўкраінскі беспілотнік