БЕЛ Ł РУС

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў

18.06.2026 / 07:41

Сяргей Гезгала

«Прымаюцца меры для ліквідацыі наступстваў», — заявіў мэр расійскай сталіцы.

«Сілы СПА працягваюць адбіваць масаваную атаку. Некалькім беспілотнікам удалося дасягнуць МНПЗ [Маскоўскага нафтаперапрацоўчага завода ў Капотні на паўночным усходзе горада — НН]. Прымаюцца меры па ліквідацыі наступстваў», — адзначыў мэр расійскай сталіцы.

Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.

Паводле паведамленняў Сабяніна, у Маскве або на падлёце да яе раніцай 18 чэрвеня было збіта больш за 40 беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула