БЕЛ Ł РУС

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як

17.06.2026 / 20:08

Nashaniva.com

Кіраўнік ЗША адзначыў, што размаўляў і з прэзідэнтам Расіі, і з прэзідэнтам Украіны.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Прэзідэнт ЗША заявіў, што прэзідэнту Украіны і расійскаму дыктатару неабходна пагаварыць, і расказаў, што перашкаджае гэтаму зрабіць. Пра гэта Трамп заявіў падчас выступу на саміце G7, піша РБК-Украіна.

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што размаўляў і з Уладзімірам Зяленскім, і па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным.

«Здаецца, што там вельмі шмат салдат страчваюць абодва бакі. Расія больш страчвае, таму што яны атакуюць. Калі вы атакуючы ў вайне, наступаеце ў вайне, вы страчваеце больш людзей», — сказаў Трамп.

Ён адзначыў, што падчас нядзельнай размовы з расійскім дыктатарам падзяліўся сваёй інфармацыяй. Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што размовы з прэзідэнтамі абедзвюх краін былі «вельмі ўдалымі» і выказаў упэўненасць, што ім трэба пагаварыць. «Ім трэба пагаварыць, але яны проста не ведаюць, як гэта зрабіць. Яны проста не ведаюць, як ім перагаварыць паміж сабой», — падкрэсліў Трамп.

Пасля ўрэгулявання сітуацыі вакол Ірана Трамп заявіў, што наступным прыярытэтам для Вашынгтона стане пошук шляхоў спынення расійска-ўкраінскай вайны.

Паводле яго слоў, штомесяц баявыя дзеянні забіраюць жыцці каля 25 тысяч чалавек.

Таксама Зяленскі і Трамп абмеркавалі магчымасць правядзення перамоў з удзелам расійскага дыктатара на тэрыторыі ЗША. Чакаецца, што такі фармат мог бы ўскладніць для крамлёўскага лідара ўхіленне ад прамога дыялогу.

У той жа час у МЗС Германіі не выключаюць, што перамоўны працэс па завяршэнні вайны ва Украіне можа пачацца ўжо летам. У Берліне лічаць, што вайна фактычна зайшла ў тупік, і Пуцін можа разглядаць варыянт дыпламатычнага ўрэгулявання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула