БЕЛ Ł РУС

У Буда-Кашалёўскім раёне чалавек загінуў пасля сутыкнення машыны з ласём

17.06.2026 / 18:34

Nashaniva.com

Аварыя здарылася 17 чэрвеня каля 3.30.

26‑гадовы кіроўца за рулём «Фальксваген Пасат» ехаў па аўтадарозе Р38 Буда-Кашалёва — Чачэрск — Краснаполле. На 22‑м яе кіламетры аўтамабіль наляцеў на лася, які раптоўна з'явіўся на дарозе. 

У выніку наезду 18‑гадовы пасажыр загінуў на месцы здарэння, а яшчэ 3 пасажыры (16, 17 і 19 гадоў) дастаўленыя ў бальніцу. Жывёліна загінула на месцы ДТЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула