З'явілася ВІДЭА з месца трапляння дрона ў беларускі аўтобус
Відэа пацярпелага ад атакі аўтобуса апублікаваў расійскі Следчы камітэт.
Скрыншот з відэа
Раней стала вядома, што адзін з двух беларускіх аўтобусаў, якія ехалі з беларускай Рэчыцы ў расійскі Геленджык, 17 чэрвеня трапіў пад удар беспілотніка ў Бранскай вобласці. Следчы камітэт Расіі заяўляе, што дрон быў украінскім, украінскі бок гэта адмаўляе. У выніку ўдару загінула жанчына, яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, пацярпелі. Усяго ў двух аўтобусах ехалі 88 чалавек, з іх 41 — дзеці.
Чытайце таксама:
Міністр аховы здароўя ўдакладніў лічбу пацярпелых у Бранскай вобласці беларусаў
«Інфармацыйная правакацыя Крамля». Ва Украіне пракаментавалі ўдар па беларускім аўтобусе з дзецьмі