Міністр аховы здароўя ўдакладніў лічбу пацярпелых у Бранскай вобласці беларусаў
Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў расказаў, колькі менавіта пацярпела беларусаў падчас атакі дронам беларускага аўтобуса ў Бранскай вобласці, і ў якім яны стане. Лічбы, якія называліся раней, былі крыху супярэчлівыя.
Аляксандр Хаджаеў. Скрыншот з відэа
Па словах Аляксандра Хаджаева, акрамя загінулай жанчыны, траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 8 чалавек. З іх шэсць — дзеці, прытым двое з іх — у цяжкім стане.
Аднаму хлопчыку рабілі аперацыю, ён знаходзіўся ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Яму аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога.
Чытайце таксама:
Шпіталізаваныя 8 пасажыраў аўтобуса, які пацярпеў у Бранскай вобласці. Шасцёра з іх — дзеці