БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у другім раўндзе Лігі канферэнцый

17.06.2026 / 15:27

Міраслаў Яноўскі

Сёння ў Швейцарыі прайшло лёсаванне другога раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

«МЛ Віцебск», калі прайграе ў першым раўндзе Лігі чэмпіёнаў румынскай «Універсітаці» з Краёвы, у другім раўндзе Лігі канферэнцый згуляе з няўдачнікам пары «Кайрат» (Казахстан) — «Суцьеска» (Чарнагорыя).

Калі ж «МЛ Віцебск» пераможа «Універсітацю», то ў 2‑м раўндзе Лігі чэмпіёнаў згуляе з пераможцам пары «Борац» (Боснія) — «Леўскі» (Балгарыя). 

Мінскае «Дынама», калі пераможа ў першым раўндзе паўночнамакедонскі «Сілекс», у другім раўндзе згуляе з азербайджанскім «Нефтчы».

БАТЭ, калі пройдзе албанскі «Эльбасані», сустрэнецца са швейцарскім «Сьёнам».

Матчы першага раўнду пройдуць 9 і 16 ліпеня, другога — 23 і 30 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула