БЕЛ Ł РУС

Абаронца зборнай Францыі будзе карміць піцай родную вёску падчас чэмпіянату свету

17.06.2026 / 14:23

Nashaniva.com

Максанс Лакруа, цэнтральны абаронца лонданскага «Крыстал Пэлас» і зборнай Францыі, зрабіў падарунак сваім асабістым заўзятарам.

Фота: Jose Breton/Pics Action/NurPhoto via Getty Images

На час чэмпіянату свету 2026 года ён аплаціць піцу для ўсіх жыхароў сваёй роднай вёскі Аж, размешчанай у дэпартаменце Дардонь, піша Onliner.by.

З такой ініцыятывай футбаліст выступіў асабіста, а радаснай навіной з прэсай падзяліўся мэр Ажа.

Насельніцтва вёскі складае ўсяго каля 350 чалавек. Цяпер кожны матч з удзелам «трохкаляровых» будзе суправаджацца ў Ажы сумесным паяданнем піцы.

Гісторыя сувязі абаронцы з вёскай даволі кранальная. У дзевяцімесячным узросце сям’я будучага гульца пераехала з Парыжа ў сельскую мясцовасць Дардоні. Менавіта там, будучы адзіным дзіцём у сям’і, Лакруа вырас і зрабіў першыя крокі ў футболе, перш чым адправіцца ў клуб «Сашо», а затым cкараць Бундэслігу і Прэм’ер-лігу.

Зборная Францыі стартавала на турніры 16 чэрвеня, абыграўшы Сенегал (3:1), але Лакруа на полі не выйшаў.

Чытайце таксама:

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — аўтагол

Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету

Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня

Каментары да артыкула