БЕЛ Ł РУС

Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане

17.06.2026 / 13:26

Nashaniva.com

Адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане пасля атакі на аўтобус з беларускай футбольнай камандай, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Расіі.

Усяго пасля здарэння былі шпіталізаваныя сем чалавек.

Дрон прыляцеў у двухпавярховы аўтобус каманды ДЮСШ №2 Рэчыцы, якую павезлі на адпачынак у Геленджык у Краснадарскім краі Расіі. 

Паводле паведамлення кіраўніка Бранскай вобласці Ягора Кавальчука, у аўтобусе ехала дзіцячая футбольная каманда.

Аўтобус ехаў па трасе Гомель — Бранск. У выніку выбуху загінула жанчына, якая суправаджала дзяцей. Ці з Беларусі яна, не паведамляецца. 

Мясцовыя ўлады заяўляюць, што ўсіх пацярпелых аператыўна даставілі ў бальніцу, дзе медыкі аказваюць ім неабходную дапамогу. Пра стан параненых дзяцей пакуль не вядома. 

У аўтобусе знаходзіліся 44 пасажыры, у тым ліку 28 дзяцей, паведамляе СК РФ.

«Астатнія пасажыры ў бліжэйшы час будуць вернутыя дадому», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула