БЕЛ Ł РУС

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

17.06.2026 / 12:48

Nashaniva.com

Дрон прыляцеў у аўтобус каманды ДЮСШ №2 Рэчыцы, якую павезлі на адпачынак у Геленджык. 

Паводле паведамлення кіраўніка рэгіёна Ягора Кавальчука, у Бранскай вобласці Расіі пад удар дрона трапіў аўтобус, у якім ехала дзіцячая футбольная каманда. Дзеці накіроўваліся на адпачынак у Геленджык. СК РФ удакладняе, што аўтобус ехаў па трасе Гомель — Бранск. Першапачаткова паведамлялася, што каманда гомельская, але пазней з'явілася ўдакладненне, што каманда з Рэчыцы. 

У выніку выбуху загінула жанчына, якая суправаджала дзяцей. Ці з Беларусі яна, не паведамляецца. 

Раненні атрымалі шэсць чалавек, у тым ліку — чацвёра непаўналетніх спартсменаў.

Мясцовыя ўлады заяўляюць, што ўсіх пацярпелых аператыўна даставілі ў бальніцу, дзе медыкі аказваюць ім неабходную дапамогу. Пра стан параненых дзяцей пакуль не вядома. 

У аўтобусе знаходзіліся 44 пасажыры, у тым ліку 28 дзяцей, паведамляе СК РФ.

«Астатнія пасажыры ў бліжэйшы час будуць вернутыя дадому», — гаворыцца ў паведамленні.

МЗС Беларусі праінфармаваны пра здарэнне, інфармацыя ўдакладняецца, паведамілі ў ведамстве. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула