БЕЛ Ł РУС

Каардынацыйная рада збярэцца на першае пасяджэнне 19 чэрвеня

17.06.2026 / 12:00

Nashaniva.com

Выбары ў КР чацвёртага склікання прайшлі ў маі.

Юрась Губарэвіч

Прызначана дата першага пасяджэння Каардынацыйнай рады чацвёртага склікання. Яно адбудзецца вечарам 19 чэрвеня. Старшынстваваць на першым пасяджэнні будзе Юрый Губарэвіч.

Выбары ў КР, якая налічвае 80 чалавек, прайшлі ў маі. Удзел у іх узялі 2113 чалавек

Выбары выйграла «Кааліцыя Латушкі і «Рух «За свабоду» Юрыя Губарэвіча (34 мандаты) з вынікам 42 працэнты, у іх будзе 34 мандаты.

«Еўрапейскі выбар» Валерыя Мацкевіча заняў другое месца (14 працэнтаў, або 11 мандатаў). 

Рух «Наступ» будзе мець восем мандатаў, рух «Воля» — 8, Аб'яднаная грамадзянская платформа — 6, «Хопіць баяцца» — 5, «Ваш голас», «Беларусы дзеяння» — 4.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула