БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі 19‑гадовага студэнта юрфака. Ён быў кур'ерам махляроў і прыехаў з Расіі

17.06.2026 / 10:33

Nashaniva.com

Малады чалавек вырашыў палепшыць сваё фінансавае становішча і пачаў працаваць кур’ерам у тэлефонных махляроў.

У пачатку чэрвеня яго «камандзіравалі» ў Беларусь. Прыехаўшы ў Мінск, па ўказанні куратара забраў 10 тысяч даляраў з тайніка ў лесапаркавай зоне на тэрыторыі Фрунзенскага раёна. Вядома, што пад выглядам дэкларавання іх туды паклала чарговая ахвяра махляроў.

Юнака затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

— Абвінавачаны — студэнт першага курса Маскоўскай юрыдычнай акадэміі, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, — пракаментаваў намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Андрэй Сярбун.

— Яму выстаўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 209 КК (завалоданне маёмасцю шляхам падману і злоўжывання даверам (махлярства), учыненае групай асоб і ў буйным памеры). Выказаць стаўленне да абвінавачання і дачы паказанняў адмовіўся. Шкода пацярпелай кампенсавана бацькамі абвінавачанага. У дачыненні да яго санкцыянавана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула