Найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — аўтагол
За шэсць дзён мундыялю іх ужо пяць.
Фота: Abdulhamid Hosbas/Anadolu via Getty Images
Шосты гульнявы дзень чэмпіянату свету па футболе (калі браць у разлік амерыканскі час) скончыўся матчам Аўстрыя — Іарданія.
Аўстрыйцы выйгралі 3:1.
Вызначыўся Рамана Шміт і з пенальці забіў Марка Арнаутавіч.
У іарданцаў таксама два мячы. Алі Алван лік зраўняў, а Язан Аль Араб пацэліў у свае вароты.
І гэта пяты аўтагол на гэтым чэмпіянаце свету.
Парагваец Даміян Бабадзілья стрэліў ва ўласныя вароты ў матчы з ЗША, швейцарац Міра Мухайм забіў у свае ў паядынку Катарам, а егіпцянін Махамед Хані ў гульні з Бельгіяй.
А вось форвард зборнай Ірака Аймен Хусейн (на фота) сёння ўмудрыўся забіць і ў свае, і чужыя вароты.
У Ліянеля Месі на чэмпіянаце хет-трык, па два мячы забілі Кай Хаверц (Германія), Эрлін Холанд (Нарвегія), Кіліян Мбапэ (Францыя), Элайджа Джаст (Новая Зеландыя), Ясін Аяры (Швецыя), Фаларын Балагун (ЗША).
Чытайце таксама:
Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету
Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня
Зборная Францыі перамагла Сенегал у першым матчы на мундыялі. Але гэта было нялёгка