БЕЛ Ł РУС

Учора ўвечары частка Салігорска засталася без вады

17.06.2026 / 08:22

Nashaniva.com

Увечары 16 чэрвеня ў сацыяльных сетках пачалі з’яўляцца паведамленні пра адсутнасць вады ў шэрагу раёнаў горада. У кагосьці зніклі і гарачая, і халодная вада, у іншых — толькі адна з іх, а нехта сутыкнуўся з моцным падзеннем напору. У асобных дварах камунальнікам давялося арганізаваць падвоз вады ў цыстэрнах, піша «Мінская праўда».

Некаторыя гараджане падумалі, што гэта звязана з планавым адключэннем вады (першая чарга якога была прызначана на раніцу 17 чэрвеня), маўляў, камунальныя службы пачалі працы загадзя.

Аднак гэта не так, бо вада знікла нават па тых адрасах (напрыклад, у асобных дамах на вуліцах Маладзёжная і Багамолава), якія наогул не ўваходзілі ў першы этап адключэнняў.

У дыспетчарскай службе 115 сітуацыю не праяснілі. Там паведамілі толькі тое, што ў горадзе «адбылася пазаштатная сітуацыя па лініі «Салігорскводаканала».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула