БЕЛ Ł РУС

Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету

17.06.2026 / 07:23

Міраслаў Яноўскі

«Так, я плакаў пасля першага гола…». 

Фота: Charlotte Wilson/Getty Images

Аргенціна перамагла Алжыр на чэмпіянаце свету з лікам 3:0, а Ліянель Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету, паўтарыўшы рэкорд Міраслава Клозе.

«Так, я плакаў пасля першага гола… але гэта было нешта зусім не звязанае з футболам. У мяне былі цяжкія дні, але я ўдзячны ўсёй дэлегацыі і маім таварышам па камандзе, таму што яны заўсёды былі побач са мной і надавалі мне сілы», — сказаў Месі.

38‑гадовы форвард забіў галы на 17‑й хвіліне пасля перадачы Радрыга дэ Паўля, на 60‑й і 76‑й хвілінах.

Месі мог аформіць покер, аднак яго гол на 5‑й хвіліне быў скасаваны праз становішча па-за гульнёй.

Месі дагнаў былога форварда нацыянальнай зборнай Германіі Міраслава Клозе па колькасці галоў на чэмпіянатах свету — у гульца цяпер 16 мячоў, гэта паўтарэнне гістарычнага рэкорду па колькасці забітых мячоў у межах сусветных першынстваў.

У Кіліяна Мбапэ, які ўчора зрабіў дубль, 14 мячоў. У Неймара і Хары Кейна, якія ўдзельнічаюць у мундыялі, па восем галоў. Сёння Англія Кейна згуляе з Харватыяй.

Наступны матч Аргенціна правядзе з Аўстрыяй 22 чэрвеня.

Сёння Партугалія гуляе з ДР Конга (20:00), але ў Крышціяну Раналду — восем мячоў на чэмпіянатах свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула