БЕЛ Ł РУС

Пад Пінскам адбылося лабавое сутыкненне легкавіка і фуры, ёсць ахвяра

16.06.2026 / 22:56

Nashaniva.com

Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, здарэнне адбылося 16 чэрвеня каля 16:50 на 420‑м кіламетры аўтамагістралі М-10 «Мяжа Расіі — Гомель — Кобрын».

У лоб сутыкнуліся легкавы аўтамабіль Volkswagen, за рулём якога знаходзіўся 41‑гадовы мужчына, і грузавы аўтамабіль MAN з паўпрычэпам, якім кіраваў 57‑гадовы кіроўца.

У выніку моцнага ўдару 41‑гадовы пасажыр легкавіка загінуў на месцы здарэння. Кіроўца гэтай машыны атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула