БЕЛ Ł РУС

Наўседа выступіў за ўзмацненне санкцый супраць Беларусі

16.06.2026 / 15:29

Nashaniva.com

Літва падтрымлівае ўзмацненне санкцый супраць Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, выступаючы з традыцыйным зваротам у Сейме.

Гітанас Наўседа, фота Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

«Наша краіна таксама не мае намеру праяўляць самазаспакоенасць, калі наўпрост закранаюцца інтарэсы нацыянальнай бяспекі. Рашуча асуджаючы агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны, а таксама гібрыдныя атакі на Літву з тэрыторыі Беларусі, мы цвёрда падтрымліваем міжнародныя санкцыі супраць гэтых краін і выступаем за іх узмацненне», — сказаў ён.

«Гібрыдная вайна супраць Літвы працягваецца ўжо шмат гадоў, нават дзесяцігоддзяў. На яе пастаянна выдзяляюцца значныя сродкі. І ніякія саступкі або добрыя намеры гэтага не зменяць», — адзначыў прэзідэнт Літвы. 

«Бо яны ненавідзяць нас за тое, што мы асмельваемся быць свабоднымі і незалежнымі. Яны ненавідзяць нас за тое, што мы любім сваю свабоду і з годнасцю карыстаемся яе перавагамі. Яны ненавідзяць нас за тое, што мы самі ствараем свой дабрабыт, на што не здольныя ўсе аўтакратычныя рэжымы без выключэння. Мы бачым нелегальную міграцыю, скіраваную супраць Літвы. Мы бачым паветраныя шары кантрабандыстаў. Мы бачым акты тэрору і сабатажу. Кожны дзень мы бачым велізарную колькасць гневу, абурэння, прапаганды і дэзінфармацыі, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках безаблічнымі, бяздушнымі фэйкавымі акаўнтамі», — дадаў Наўседа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула