БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка даручыў КДК і МУС праверыць спартыўныя клубы

16.06.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе даручыў Камітэту дзяржкантролю і Міністэрству ўнутраных спраў праверыць у краіне спартыўныя клубы. Пра гэта па выніках нарады журналістам заявіла віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч, піша БелТА.

Фота: БелТА

Сярод дакладчыкаў на нарадзе быў старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, які праінфармаваў пра вынікі праверкі ХК «Дынама-Мінск». Наталля Пяткевіч звярнула ўвагу, што клуб карыстаецца сродкамі дзяржаўнай падтрымкі, таму адпаведным пытанням надаецца пільная ўвага.

«У выніку праверкі было дакладзена пра шэраг сур’ёзных недахопаў, якія не застаюцца па-за ўвагай кіраўніка дзяржавы. У сувязі з гэтым было даручана Камітэту дзяржкантролю і Міністэрству ўнутраных спраў праверыць у цэлым спартыўныя клубы ў нашай краіне. Для таго, каб сродкі, накіраваныя на спорт, сродкі дзяржаўнай падтрымкі (гэта значыць мэтавыя сродкі) ішлі на спорт, а не на нейкія іншыя патрэбы, не звязаныя са спортам, у тым ліку для задавальнення нейкіх гаспадарчых патрэб», — заявіла віцэ-прэм’ерка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: У беларускім футболе няма на што глядзець

Каментары да артыкула