БЕЛ Ł РУС

На возеры пад Полацкам знайшлі цела вядомага ўролага Генадзя Шчатко

16.06.2026 / 14:48

Nashaniva.com

Яго шукалі пяць дзён.

«Сёння падчас пошукавых работ манеўрана-пошукавай групай сумесна з МНС на возеры Вядзета Полацкага раёна быў знойдзены мужчына 1978 года нараджэння», — паведаміла Таварыства выратавання на водах Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.

Гаворка пра вядомага мінскага ўролага Генадзя Шчатко, які 11 чэрвеня адправіўся на падводнае паляванне, аднак дадому не вярнуўся.

Вядзета — папулярнае і маляўнічае месца для палатачных лагераў, воднага турызму і падводнай лоўлі, размешчанае за 45 кіламетраў ад Полацка. Сам вадаём досыць вялікі і глыбокі: плошча воднага люстэрка складае каля 4,61 квадратнага кіламетра, сярэдняя глыбіня — каля 4,5 метра, а максімальная дасягае 12,2 метра.

Каля 5 гадзін раніцы 12 чэрвеня мужчына адправіўся на падводную рыбалку і знік. З таго часу вяліся яго пошукі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула