БЕЛ Ł РУС

Зяленскі сустрэўся з кіраўнікамі краін G7

16.06.2026 / 14:42

Nashaniva.com

«Першая шматбаковая сустрэча сёння — фармат G7 — Украіна на саміце G7», — напісаў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.

«Дзякую прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону, прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі Кіру Стармеру, старшыні Рады міністраў Італіі Джорджыі Мелоні, прэм’ер-міністру Канады Марку Карні, канцлеру Германіі Фрыдрыху Мерцу, прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, прэм’ер-міністарцы Японіі Санаэ Такаяці, прэзідэнту Еўрапейскай рады Антоніу Кошце, прэзідэнтцы Еўрапейскай камісіі Урсуле фон дэр Ляен за ўдзел і за моцныя ідэі адносна таго, як прымусіць Расію да міру.

Прыярытэты выразныя: павелічэнне колькасці ракет СПА і выдача ліцэнзій на іх вытворчасць, пакет падтрымкі на зіму і ўзмацненне ціску на Расію. Важна, што ЗША гатовы забяспечыць backstop па гэтых напрамках працы.

Ключавое — каб усё абмеркаванае было рэалізавана. Расія павінна ўсвядоміць, што яе вайна ніколі не стане нормай. Я дзякую ўсім, хто дапамагае», — напісаў ён.

Перад гэтым Зяленскі і старшыня РНБА Рустэм Умераў паразмаўлялі з Дональдам Трампам і Маркам Рубіа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула