Мінчанка пабачыла ў сталічным супермаркеце скрынку гнілых чарэшняў
Юлія зайшла ў супермаркет «Гіпа» па адрасе вуліца Асаналіева, 40 і была непрыемна здзіўлена якасці чарэшняў, якія там прадаваліся. Дзяўчына напісала пра гэта ў сваім акаўнце ў Трэдс.
Чарэшні з Узбекістана былі памятыя і відавочна са слядамі гніення. Цікава, што прадаваліся пад яркай этыкеткай «Фрэш бум», піша Blizko.by.
— Можаце сваім дзецям купіць? Ці сабе на перакус, — абурылася дзяўчына.
У каментарыях многія падзялілі абурэнне Юліі:
— «Кожны год не разумею, навошта сеткавыя крамы гэта прадаюць. Кожны раз проста жахлівы выгляд чарэшняў»;
— «У «Белмаркеце» на Варвашэні сёння такія ж ляжаць, жах»;
— «У мяне ёсць прэтэнзіі да «Гіпа», але такіх чарэшняў я яшчэ не бачыла».
Прадстаўнікі гандлёвай сеткі звязаліся з дзяўчынай і паабяцалі прыбраць няякасны тавар з паліц. Яна паабяцала прыйсці і паглядзець, ці прыбралі супрацоўнікі гнілыя чарэшні.