Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску
Лізавета Хмель сама скончыла факультэт журналістыкі БДУ і засталася там працаваць.
Раней Лізавета Хмель працавала намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях.
Да яе пасаду дэкана займаў кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў. Пра яго звальненне паведамленняў не было, яго прозвішча ціха прыбралі з сайта журфака і агульнага сайта БДУ.
Хмель нарадзілася ў Клецку (Мінская вобласць), ёй 34 гады. Пасля заканчэння школы паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Была «Міс-журфак — 2011».
Пасля заканчэння навучання засталася працаваць на факультэце.
Кандыдацкую «Тэлевізійная камунікацыя ў беларускай медыясферы: камунікатыўна-прагматычная парадыгма» абараняла па-беларуску.