БЕЛ Ł РУС

Упершыню ў гісторыі на чэмпіянатах свету па футболе згулялі маці і сын

16.06.2026 / 12:04

Nashaniva.com

У матчы супраць Ірана (2:2) дэбютаваў 21‑гадовы абаронца зборнай Новай Зеландыі Тайлер Біндан. Яго маці, Джэні Біндан, была брамніцай жаночай зборнай Новай Зеландыі і гуляла на чэмпіянатах свету 2007 і 2011 гадоў.

Тайлер Біндан / Alex Livesey — FIFA/FIFA via Getty Images)

Тайлер Біндан, абаронца клуба «Нотынгем Форэст», дэбютаваў на чэмпіянаце свету ў матчы групавога этапу супраць Ірана (2:2). 21‑гадовы новазеландзец выйшаў на поле ў канцы сустрэчы, замяніўшы Марка Стаменiча на 92‑й хвіліне.

Маці Тайлера, Джэні Біндан, — галкіпер жаночай зборнай Новай Зеландыі, піша РБК.

Alex Grimm/Bongarts/Getty Images

Яна правяла за нацыянальную каманду 77 матчаў і прадстаўляла краіну на чэмпіянатах свету 2007 года ў Кітаі і 2011 года ў Германіі. Таксама Джэні Біндан выступала на Алімпійскіх гульнях 2008 і 2012 гадоў.

Тайлер Біндан дэбютаваў за зборную Новай Зеландыі ў 2023 годзе і да моманту чэмпіянату свету правёў за яе 25 матчаў. На клубным узроўні ён пачынаў у акадэміі «Лос-Анджэлес Эф-Сі», затым гуляў за «Рэдынг», а ў 2026 годзе перайшоў у «Нотынгем Форэст».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула