Беларуса злавілі ў Расіі з падробленымі правамі, але пакаралі мінімальна: ён «ветэран СВА»
Па цяперашнім расійскім заканадаўстве ўдзел у вайне — афіцыйныя змякчальныя абставіны.
Ілюстрацыйнае фота
Грамадзяніна Беларусі Аляксея Пахомава, які ехаў па Расіі на сваім Volvo V40, злавілі з падробленым пасведчаннем кіроўцы.
Дзе, калі і ў каго мужчына заказаў пасведчанне, ён так і не прызнаўся. Але цалкам прызнаў віну.
Прыазёрскі гарадскі суд Ленінградскай вобласці прызначыў Пахомаву тры месяцы прымусовых работ. Гэта амаль мінімальнае пакаранне: закон дазваляе прызначаць прымусовыя работы на тэрмін ад двух месяцаў, а ўтрыманне з заробку суд вызначыў у памеры 5% — самы нізкі магчымы адсотак.
Мяккасць пакарання суд патлумачыў тым, што Пахомаў нейкі час ваяваў супраць Украіны.