Літва, Польшча і Францыя пачалі вучэнні ў Сувалкскім калідоры
Яны будуць доўжыцца да 26 чэрвеня.
Фота: Літоўская армія
«Сёння на польскім баку Сувалкскага калідора пачынаюцца вучэнні Gallant Boar 2026, падчас якіх Узброеныя сілы Літвы і Польшчы, што арганізуюць вучэнні, і французскія вайскоўцы, якія таксама ўдзельнічаюць, будуць трэніравацца выконваць сумесныя аперацыі ў гэтым раёне. Мэта вучэнняў — абарона Сувалкскага калідора», — паведаміла Літоўская армія.
У сувязі з вучэннямі ў гэтыя дні і пасля Іванава дня [літоўскае свята летняга сонцастаяння, што адзначаецца 24 чэрвеня — НН] магчыма перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па кірунку Клайпеда — Польшча.