БЕЛ Ł РУС

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак

16.06.2026 / 10:01

Nashaniva.com

У Белай-Падляшскай сярод белага дня стрэламі ва ўпор забілі расійскага карыкатурыста Сямёна Скрапецкага. У свой час ён падтрымаў беларускія пратэсты. У сваіх карыкатурах мастак востра крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку.

Сямён Скрапецкі (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў) — вядомы мастак-карыкатурыст, ураджэнец Алтая. Мастак набыў вядомасць дзякуючы сваім вострым сатырычным партрэтам і карыкатурам на палітычных лідараў, у тым ліку на Уладзіміра Пуціна, Рамзана Кадырава, Аляксея Навальнага.

Сярод аб'ектаў яго ўвагі быў і Аляксандр Лукашэнка.

«Любімую не аддаюць»

Напад быў здзейснены 15 чэрвеня: забойца некалькі разоў стрэліў у мастака з блізкай адлегласці. Выратаваць Скрапецкага не змаглі.

Паводле звестак СМІ, у нападзе маглі ўдзельнічаць двое злачынцаў. Згодна з неафіцыйнай інфармацыяй, паліцыя затрымала каля будынка консульства Беларусі ў горадзе Белая-Падляшская грамадзяніна Беларусі. Ці мае ён дачыненне да забойства, афіцыйных паведамленняў няма.

У дзень нападу мастак пісаў, што яму пагражаюць «рускія патрыёты», якія абяцаюць, што «Кадыраў сам асабіста, на загад Пуціна, згвалціць» яго. 

Чытайце таксама:

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Каментары да артыкула