БЕЛ Ł РУС

«Фу, брыдота! Дзе купіць?» Беларускі дызайнер прыдумаў завушніцы ў выглядзе кляшчоў

16.06.2026 / 08:39

Nashaniva.com

Беларускі дызайнер Лёша Лімонаў днямі прыдумаў, магчыма, самае палохаючае ўпрыгожанне для беларусаў, піша Onliner.by.

— Памятаю, аднойчы ўбачыў кляшчоў на сабаку: поўсць была ўсыпана імі, нібы жэмчугам. Вырашыў гэта ўражанне ператварыць у ідэю. Клешч нагадаў мне жамчужную завушніцу, як на карціне Вермеера, — расказаў Лімонаў.

Магчыма, менавіта завушніцы-кляшчы выглядаюць не так ужо і жудасна, асабліва здалёк. Але дызайнер паказаў, як яны могуць выглядаць, напрыклад, у выглядзе дзясяткаў упрыгожанняў на сумцы або вопратцы.

«У мяне аж зазудзела ўсё», «І жахліва, і прыгожа адначасова», «Фу, брыдота! Дзе можна купіць?» — прыкладна такія каментары пакідаюць пад ролікам Лёшы.

Прыхільнікаў такога ugly fashion і сапраўды аказалася нечакана шмат. Хтосьці нават прапанаваў назву брэнда «кляшчовая» ювелірка — Encephalit. Але дызайнер кажа, што, нават нягледзячы на хайп, наладжваць вытворчасць упрыгожанняў пакуль не плануе, хоць не выключае, што абмежаваная колькасць экзэмпляраў па індывідуальных заказах усё ж можа з’явіцца.

— Некаторыя праекты я раблю проста каб паказаць, як гэта можа быць, раскручваю накіды і ідэі ў ШІ. Часам штучна раблю, калі лёгка вырабіць. Сёння напісала спявачка Сюзана, кажа: «Хачу завушніцы з кляшчамі». Вось і не ведаю, што цяпер рабіць, — расказаў Лімонаў у размове з журналістам Onliner.

Пакуль дызайнер кінуў кліч для беларускіх майстроў упрыгожанняў на супрацоўніцтва — калі гэта вы або хтосьці з вашых знаёмых, напішыце Лёшу, магчыма, разам атрымаецца першымі ў свеце ператварыць кляшча ў нешта прыгожае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула