БЕЛ Ł РУС

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў

15.06.2026 / 23:27

Nashaniva.com

Нядаўна беларускія заолагі зрабілі незвычайнае назіранне, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». 

Рысяняты ў логаве

Навукоўцы сустрэлі рысь, якая ўскочыла на яліну за два метры перад імі. Да таго, як звер уцёк, заолагі паспелі пазнаць мясцовага самца Плямкача.

Рысіны самец Плямкач

Але самае цікавае, што побач з гэтым месцам аказалася логава з двума маленькімі рысянятамі. Гэта значыць, самец сядзеў у гэтым логаве з дзецьмі, пакуль маці адсутнічала.

Доўгі час у навуцы лічылася, што рысі — адзіночныя жывёлы і што самец не ўдзельнічае ў гадаванні патомства. Але гэты выпадак — пацвярджэнне таго, што сацыяльныя паводзіны рысяў больш развітыя, чым прынята лічыць.

Чытайце таксама:

Пад Гроднам рысь выйшла з лесу і пазіравала людзям на бервяне ВІДЭА

У Прыпяцкім нацыянальным парку паказалі, як мяўкаюць беларускія рысі ВІДЭА

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»

Каментары да артыкула