БЕЛ Ł РУС

У Пастаўскім раёне кіроўца не размінулася на дарозе з ласём

15.06.2026 / 20:10

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся 14 чэрвеня а 18:50 на 134‑м кіламетры аўтадарогі Р45, паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Кіроўца 1981 года нараджэння за рулём аўтамабіля Rover рухалася ў напрамку Пастаў. Усё было добра, але раптам на дарогу выбег лось.

Машына сутыкнулася з дзікай жывёлінай, а затым з'ехала ў кювет і перакулілася.

У гэтай аварыі пацярпелі жанчына-кіроўца і яе 15‑гадовы сын, абодвух даставілі ў бальніцу. Лось загінуў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула