Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ
Жыхары Брэста ў Threads звярнулі ўвагу на тое, як непрыглядна выглядае Мухавец яшчэ ў самым толькі пачатку лета.
«А што з Мухаўцом такое сталася? Чаго ён так рэзка абмялеў, яго ў некаторых месцах ужо можна перайсці, асабліва каля моста ў раёне Трохарачнай брамы.
Вясной нармальна ўсё было, а цяпер на ўсю крэпасць квакаюць жабы і пахне цінай…», — напісала адна з карыстальніц Threads.
Каментатары звяртаюць увагу на тое, што апошнім часам такое не рэдкасць і здараецца рэгулярна. Прычынай жа гэтаму — малая колькасць ападкаў у гэтым рэгіёне, таксама пералічваюцца і пэўныя антрапагенныя фактары:
«Кожны год такая карціна апошнія гадоў з 10. Плаціны вышэй па цячэнні закрытыя амаль заўсёды, вады чамусьці няма».
«Дажджоў доўга не было, такое ўжо было раней».
«Ну, улічваючы што частка вады ідзе сюды з Карпат, магчыма, з-за палітычных сітуацый большасць шлюзаў на межах перакрытыя. Таму вады да нас трапляе менш. А другое — гэта мала ападкаў».
«Вада трымаецца плацінамі для вяслярнага канала, смецце з ракі, калі капалі, не выкідалі, а заставалася ў рацэ. А вады мала і ў Лясной, сухая вельмі была вясна…»
«Усюды ўзровень упаў з-за малых ападкаў. Яшчэ шлюз ваду трымае, таму Мухавец абмялеў».
«Плюс да ўсяго рэчышча парушылі падчас будаўніцтва моста. Усё адно да аднаго».
Адзін з карыстальнікаў пры гэтай нагодзе таксама дадаў свежае фота Буга, у якога сітуацыя цяпер таксама не бліскучая.
Чытайце таксама:
У Брэсце абмяжуюць рух на мосце цераз Мухавец
На Брэстчыне па Мухаўцы пусцяць «Канарэйку»
У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм
У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны