БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

15.06.2026 / 14:32

Nashaniva.com

Украіна накіравала запыт на сустрэчу з Пуціным падчас саміту «Вялікай сямёркі» (пройдзе 15—17 чэрвеня ў французскім Эўян-ле-Бэн), каб пагаварыць у прысутнасці лідараў ЗША і ЕС, піша РБК-Украіна.

«Там будуць прысутнічаць Трамп і Макрон, таму еўрапейцы плюс Амерыка. Гэта добрая магчымасць сустрэцца ўсім разам», — заявіў Зяленскі.

Аднак Расія зноў прадэманстравала, што да дыялогу яна не гатовая, сказаў прэзідэнт Украіны журналістам каля пашкоджанай расійскім ударам Кіева-Пячэрскай лаўры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула