БЕЛ Ł РУС

Беларускага актывіста, якога затрымалі ў аэрапорце Ерэвана, адпусцілі

15.06.2026 / 14:18

Nashaniva.com

Сёння з'явілася паведамленне пра затрыманне ў аэрапорце Ерэвана беларускага актывіста Віктара Клімуса, які прыехаў у Арменію па працы. 

Армянскія памежнікі паведамілі, што імя Клімуса ўнесенае ў міжнародную базу вышуку. 

Праваабаронцы расказалі, што разам з Офісам Святланы Ціханоўскай працуюць над вызваленнем беларуса. 

Цяпер жа Віктар напісаў у сацсетках, што пытанне вырашылася.

«Жывы. Здаровы. На волі. Дзякуй усім хто хваляваўся і падтрымліваў!» — напісаў Віктар Клімус. Іншыя акалічнасці пакуль невядомыя. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула