БЕЛ Ł РУС

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была

15.06.2026 / 11:39

Мікола Бугай

Ці будзе адкрыты Армузскі праліў? Якая б ні была ўгода, нам толькі гэты пункт мае значэнне, піша Мікола Бугай.

Танкер у Армузскім праліве. Ілюстрацыйнае фота: Getty Images

Інфармацыя пра здзелку, якую маюць падпісаць 19 чэрвеня, пакуль вельмі агульная. Трамп кажа адно, Іран — іншае.

У Ізраілі пераважаюць незадаволенасць і горыч: ЗША выходзяць з вайны, не дабіўшы праціўніка.

Для беларусаў важна іншае: ці будзе адкрыты Армузскі праліў. Якая б ні была ўгода, нам толькі гэты пункт мае значэнне. З адкрыццём пратокі цэны на нафту пойдуць уніз, а разам з тым і напаўненне бюджэту Расіі.

Масква была на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за першыя 4 месяцы 2026‑га ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год. Напад ЗША на Іран часова ўратаваў Пуціна, бо цэны на нафту і газ рэзка выраслі.

З іх падзеннем вырастуць шанцы і на спыненне вайны ва Украіне. Дый фінансаваць сваіх марыянетак у Мінску Крамлю будзе цяжэй.

Калі падпісанне здзелкі не сарвецца, то 19 чэрвеня будзе падведзены прамежкавы вынік самой вайны.

З аднаго боку, Ізраіль і ЗША забілі кіраўніцтва Ірана. І гэта найбольшая гарантыя будучага раскладу: дамоклаў меч будзе вісець і над наступнымі кіраўнікамі. З другога боку, Вашынгтону не ўдалося дабіцца адкрыцця Армузскага праліва ваеннымі сродкамі, і на перамовы пайсці давялося.

Еўропа вытрымала скачок цэн на энерганосьбіты. Украіна выстаяла. Арабы будуць інвеставаць у запасныя шляхі экспарту вуглевадародаў у абыход Армуза. Альтэрнатыўныя крыніцы энергіі атрымалі новую дозу інвестыцый. Іран пабачыў, што Масква нічым яму дапамагчы не можа. ВПК усіх краін зоймецца пошукам новых і бюджэтных рашэнняў для збіцця балістычных ракет і шахедаў.

Але галоўнае для нашага рэгіёна: вайна. Вяртанне нізкіх цэн на нафту павялічыць шанцы на яе спыненне.

Чытайце таксама:

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах

Каментары да артыкула