Жанчына ў Гродне разлічылася за прадукты пасведчаннем кіроўцы
Выпадак з 34‑гадовай жанчынай адбыўся днямі ў адной з крамаў, паведамляе абласная міліцыя.
Пакупніца выбрала тавар і паклала яго ў пакет. Аднак замест аплаты яна паказала правы і прапанавала спісаць грашовыя сродкі з іх. А потым ігнаруючы патрабаванні разлічыцца, яна пакінула памяшканне гандлёвага аб’екта і знікла.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі жанчыну.
Здабычай сталі дваццаць пачкаў цыгарэт, дзве бутэлькі газіроўкі, тры пачкі кавы і сушаныя кальмары. Агульная сума шкоды склала каля 150 рублёў.
Заведзена крымінальная справа па артыкуле «рабаванне».