БЕЛ Ł РУС

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

15.06.2026 / 09:17

Nashaniva.com

«Шаноўныя сябры! Часовае спыненне публікацый спынена!», — напісаў юрыст і былы палітвязень.

Канал «Максім Знак» быў заведзены ў лютым 2021 года, калі Макс быў ужо за кратамі. 

На ім сваякі змяшчалі яго лісты, дасланыя з СІЗА, а таксама замалёўкі з «Зэкамерона». У лістападзе 2022 года публікацыі ў канале спыніліся.

Перад гэтым у кастрычніку 2022 года было змешчана наступнае паведамленне: «Шаноўныя сябры. Публікацыі лістоў Макса мы вымушаны часова спыніць», а праз месяц была змешчана спасылка на кнігу Максіма на Wildberries.

Юрыст штаба Бабарыкі Максім Знак быў затрыманы 8 верасня 2020 года, а ў ліпені 2021 года асуджаны на 10 гадоў зняволення.

На волю выйшаў 13 снежня 2025 года ў выніку перамоваў Джона Коўла з Лукашэнкам. Разам з ім на волю выйшлі яшчэ 122 чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула