БЕЛ Ł РУС

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі

15.06.2026 / 06:58

Міраслаў Яноўскі

Вынікі футбольнай ночы.

Японія ўрвала нічыю ў Нідэрландаў. Фота: Charlotte Wilson/Getty Images

Футбольная ноч на чэмпіянаце свету па футболе (ну як ноч, у Беларусі было 23:00) стартавала матчам Нідэрланды — Японія.

Нідэрланды вялі 2:1, у іх забілі Вірджыл ван Дэйк і Крысенсіа Самэрвіл, але японцы здолелі звесці гульню ўнічыю 2:2 (вызначыліся Кейчы Накамура і Даічы Камада).

Што паказальна, тры мячы з чатырох забітыя гульцамі англійскай прэм'ер-лігі. Ван Дэйк гуляў за «Ліверпуль», Самервіль гуляе за «Вэст Хэм». Камада выступае за «Крыстал Пэлас».

Затым Кот д'Івуар перамог Эквадор 1:0. Гол на рахунку Амада Дыяло з «Манчэстэр Юнайтэд». 

Пад раніцу Швецыя разграміла Туніс — 5:1.

У шведаў чатыры галы забілі таксама гульцы АПЛ: дубль Ясіна Аяры («Брайтан»), забілі Аляксандр Ісак «Ліверпуль») і Віктар Д'ёкерэш («Арсенал»), таксама гол на рахунку Матыяса Сванберга з нямецкага «Вольфсбурга»). У Туніса вызначыўся Амар Рэкік са славенскага «Марыбора».

Сёння на чэмпіянаце свету яшчэ два паядынкі: Іспанія — Каба-Вердэ (19:00), Бельгія — Егіпет (22:00).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула