На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ
Свята сабрала калектывы з Гданьска, Варшавы і Падляшша. Арганізатары ставілі на мэце прэзентаваць не сцэнічную, а жывую, аўтэнтычную беларускую культуру праз супольныя спевы і танцы.
Фестываль Soncahraj. Фота: Аляксандр Васылюк
Фестываль беларускай традыцыі Soncahraj на Беласточчыне адбыўся 12 і 13 чэрвеня. Як паведамляе выданне Reform.news, свята разгарнулася адразу на дзвюх пляцоўках.
Фестываль пачаўся на цэнтральнай плошчы Беластока — рынку Касцюшкі. У гэты дзень выступілі жаночы спеўны гурт BARVY (Гданьск), мужчынскі гурт KASARY (Варшава), танцавальны гурт дзяцей і моладзі PADLASKI WIANOK (Беласток).
Фестываль Soncahraj. Фота: Аляксандр Васылюк
Фестываль Soncahraj. Фота: Аляксандр Васылюк
Фестываль Soncahraj. Фота: Аляксандр Васылюк
13 чэрвеня свята працягнулася ў вёсцы Вілюкі (гміна Дубічы Царкоўныя). Сярод запрошаных гасцей былі BARVY (Гданьск), KASARY (Варшава), студыя фальклору падляшскіх беларусаў ŻEMERWA (Студзіводы).
Фестываль Soncahraj. Фота: Аляксандр Васылюк
Фестываль Soncahraj. Фота: Аляксандр Васылюк
У праграме фэсту — жывая інструментальная музыка, традыцыйныя спевы і супольны спеўны сход, а таксама — танцавальныя варштаты ды патанцоўкі.
Фестываль Soncahraj. Фота: Аляксандр Васылюк
Фестываль Soncahraj. Фота: Аляксандр Васылюк
Фестываль Soncahraj. Фота: Аляксандр Васылюк
Фестываль Soncahraj. Фота: Аляксандр Васылюк
Фестываль беларускай традыцыі Soncahraj прэзентуе аўтэнтычныя беларускія гурты, а таксама розныя актыўнасці — традыцыйныя беларускія танцы і супольныя спевы. Ён ствараўся фондам Тutaka з адмысловай мэтай — развіваць сапраўдную, несцэнічную беларускую культуру.