БЕЛ Ł РУС

Галоўны трэнер БАТЭ пакінуў каманду

14.06.2026 / 12:59

МЯ

У колішняга флагмана беларускага футболу проста катастрафічныя вынікі ў гэтым сезоне.

football.by

Галоўны трэнер БАТЭ Арцём Канцавы пакінуў каманду. Як паведамляе крыніца football.by, спецыяліст пакінуў базу БАТЭ і развітаўся з гульцамі каманды.

«Заўтра ўсё будзе на афіцыйным сайце БАТЭ. А зараз пакуль без каментарыяў», — паведаміў Канцавы.

Пасля 11 тураў клуб з 9 баламі займае 14‑е месца ў турнірнай табліцы (усяго ў вышэйшай лізе — 16 клубаў, гуляецца 30 тураў), толькі на бал апярэджваючы «Дняпро», які ідзе на 15‑м месцы.

Згодна з рэгламентам, вышэйшую лігу ў канцы сезона пакідаюць каманды, што зоймуць 15 і 16‑я месцы, а клуб, які фінішуе 14-м, гуляе ў стыкавых матчах.

У БАТЭ ў гэтым сезоне ў 11 гульнях — адна перамога, шэсць нічыіх і чатыры паразы, прычым пяць апошніх матчаў клуб згуляў нічыю. Але БАТЭ выйграў Кубак краіны і згуляе ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

БАТЭ з 2006 па 2018 год быў нязменным чэмпіёнам краіны, потым тры сезоны фінішаваў на другім месцы, у 2023‑м заняў 5‑е месца, у 2024‑м — 8-е, у 2025‑м — 10-е.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула