БЕЛ Ł РУС

У Нароўлі на пажары загінулі 73‑гадовая пенсіянерка і двое яе праўнукаў — 5‑гадовая дзяўчынка і 10‑гадовы хлопчык

14.06.2026 / 12:23

Nashaniva.com

Яшчэ адзін праўнук — 7‑гадовы хлопчык — у рэанімацыі.

Паводле папярэдніх звестак, паведамленне аб узгаранні на вуліцы Сацыялістычнай паступіла ратавальнікам МНС у 3 гадзіны 22 хвіліны ночы.

У доме ў гэты час знаходзіліся пажылыя сужэнцы і чацвёра дзяцей.

Яшчэ да прыезду ратавальнікаў відавочцы паспелі дапамагчы выбрацца з агню старэйшаму дзіцяці і дзядулю.

Ад атрыманых траўмаў на месцы здарэння памерла 73‑гадовая гаспадыня дома, яе 10‑гадовы праўнук і 5‑гадовая праўнучка памерлі па дарозе ў бальніцу ў машыне хуткай дапамогі.

За жыццё яшчэ аднаго хлопчыка зараз змагаюцца медыкі. 7‑гадовае дзіця ў цяжкім стане дастаўлена ў рэанімацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула