БЕЛ Ł РУС

«Нью-Ёрк Нікс» выйграў чэмпіянат НБА

14.06.2026 / 06:39

Міраслаў Яноўскі

Сёння пад раніцу па беларускім часе клуб з Нью-Ёрка выйграў у гасцях пяты матч серыі плэй-оф чэмпіянату Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі ў «Сан-Антоніа» 94:90 і забраў тытул.

Скрыншот відэа

«Нікс» саступалі ў матчы мінус 10 у канцы трэцяй чвэрці, але потым вырвалі перамогу.

Героем сустрэчы стаў гулец «Нью-Ёрка» Джайлен Брансан, які набраў ажно 45 балаў у гульні.

«Нікс» сталі пераможцам НБА трэці раз, апошні раз яны перамагалі ў 1973 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула