БЕЛ Ł РУС

Марока згуляла ўнічыю з Бразіліяй, Шатландыя выйграла ў Гаіці

14.06.2026 / 05:52

Міраслаў Яноўскі

Зрэшты, ці гэта сенсацыя нічыя Марока?

Фота: Marc Atkins/Getty Images

На чэмпіянаце свету па футболе зборныя Марока і Бразіліі згулялі ўнічыю — 1:1. Матч прайшоў у Іст-Рутэрфодзе.

Мараканцы першымі забілі: на 21‑й хвіліне забіў Ісмаэль Сайбары, праз восем хвілін Вінісіюс Жуніёр зраўняў.

Бразільцы разглядаюцца аднымі з прэтэндэнтаў на тытул, яны адзіныя, хто браў пяць тытулаў (1958, 1962, 1970, 1994, 2002).

Але і Марока вельмі моцная зборная. На мундыялі-2022 яны дайшлі да паўфіналу і ў выніку занялі чацвёртае месца.

Сёння ў гэтай групе Шатландыя выйграла ў Гаіці 1:0.

Адзіны мяч у сустрэчы забіў Джон Макгін на 28‑й хвіліне, а ў канцы сустрэчы шатландцы вытрымалі навал гаіцян на свае вароты.

20 чэрвеня Бразілія згуляе з Гаіці, а Шатландыя з Марока.

Сёння а 7‑й раніцы — Аўстралія — Турцыя. А 20‑й сёння пройдзе матч Германія — Кюрасаа, а 23‑й Нідэрланды — Японія.

Чытайце таксама:

На чэмпіянаце свету Катар вырваў нічыю ў Швейцарыі на апошніх хвілінах матчу

Каментары да артыкула