БЕЛ Ł РУС

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА

13.06.2026 / 21:38

Nashaniva.com

У аграгарадку Мікіціха Шумілінскага раёна мясцовыя жыхары заўважылі медзведзяня. На відэа, якое з’явілася ў тыктоку, відаць, як яно спрабуе пралезці праз сеткавую агароджу каля мясцовай школы, але зрабіць гэта яму не ўдалося.

Скрыншот з відэа

Гэта ўжо як мінімум трэці выпадак за апошні тыдзень, калі мядзведзі з’яўляюцца паблізу населеных пунктаў у Віцебскай вобласці. Раней такія выпадкі адзначаліся ў Глыбокім і ў вёсцы Лясковічы таго ж Шумілінскага раёна.

У гэтым выпадку медзведзяня вярнулася назад да мядзведзіцы.

Спецыялісты нагадваюць, што пры сустрэчы з дзікімі жывёламі не варта набліжацца да іх або спрабаваць самастойна дапамагчы, тым больш што побач можа аказацца маці, якая будзе абараняць сваё дзіця.

Чытайце таксама:

Па Глыбокім гуляла медзведзяня

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

Каментары да артыкула